ВІНШУЕМ ЗЕМЛЯКА!
Івацэвіцкі пісьменнік Валерый Гапееў атрымаў прэмію «Залаты апостраф», заснаваную часопісам «Дзеяслоў», «За лепшую прозу ў 2016 г.» - раман «Ноч цмока». Віншуем!
Літаратурная прэмія «Залаты апостраф» заснаваная ў 2003 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў». Ганаруюцца ёю аўтары за найлепшыя публікацыі, што з'явіліся ў выданні на працягу году. За 12 гадоў існавання «Залатога апострафа» прэміяй былі адзначаныя каля 40 літаратараў у некалькіх намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Дэбют», а таксама «За высокі ўнёсак у сучасную беларускую літаратуру». «Залаты апостраф» у розныя часы атрымлівалі Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Уладзімер Някляеў, Віктар Казько , Алесь Разанаў , Ніл Гілевіч і іншыя письменники и паэты.